Адрас:

г. Лагойск, вул. Савецкая, 15

Телефон/Факс:

+375 (1774) 5-51-41

Рэжым работы :

У працоўныя дні – з 8.30 да 17.30

абед – з 13.00 да 14.00

Раённы Савет дэпутатаў

Штодзённая дзейнасць мясцовых Саветаў дэпутатаў прадугледжвае вырашэнне шырокага спектру пытанняў палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага характару. Пры вялікай разнастайнасці напрамкаў дзейнасці яе мэта - павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Наколькі эфектыўна будуць вырашацца задачы па дасягненні гэтай мэты, шмат у чым залежыць ад персанальнага складу дэпутацкага корпуса.

На сённяшні дзень паспяхова ажыццяўляюць сваю працу зноў выбраныя дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання.

Па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Лагойскага раёна сфарміраваны ў правамоцным складзе. У ходзе выбарчай кампаніі абраны 33 дэпутата раённага Савета, 142 дэпутата сельскіх Саветаў.

З 33 абраных раённых дэпутатаў 21 (64%) з'яўляюцца дэпутатамі раённага Савета мінулага 27 склікання, з 142 сельскіх - 91 дэпутат (64%).

У раённы Савет дэпутатаў 28 склікання абрана 13 жанчын і 20 мужчын, у сельскія Саветы - 83 і 59 адпаведна.

Новы склад дэпутацкага корпуса - гэта аўтарытэтныя і кампетэнтныя людзі, якія ўмеюць бачыць праблемныя моманты, ліквідаваць іх, а ў выпадку неабходнасці вырашаць з удзелам вышэйстаячага Савета дэпутатаў, выканаўчага камітэта.

З 33 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў - 20 (60%) з'яўляюцца кіраўнікамі, вышэйшую адукацыю маюць 30 дэпутатаў (91%).

Па родзе працоўнай дзейнасці 8 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў працуюць у адукацыі, культуры, навуцы, ахове здароўя; у дзяржаўных органах - 4; у праваахоўных органах, на ваеннай службе - 5; 1 прадпрымальнік; у прамысловасці, транспарце, будаўніцтве - 3; у сельскай гаспадарцы - 4; у гандлі, бытавым абслугоўванні - 1; у іншых сферах дзейнасці - 7.

У сельскіх Саветах сфера дзейнасці дэпутатаў наступная: працуюць у адукацыі, культуры, навуцы, ахове здароўя - 46; у дзяржаўных органах - 23; у праваахоўных органах, на ваеннай службе - 4; 2 прадпрымальніка; у прамысловасці, транспарце, будаўніцтве - 10; у сельскай гаспадарцы - 25; у гандлі, бытавым абслугоўванні - 44 у іншых сферах дзейнасці - 28.

Last modified on 05.05.2022