Адрес:

г. Логойск, ул. Советская, 15

Телефон/Факс:

+375 (1774) 5-51-41

Режим работы

x

Режим работы
Понедельник-пятница
с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00
Суббота-воскресенье, государственные праздники – выходной

Прием письменных обращений от граждан и представителей юридических лиц осуществляется в каб. 101 понедельник-пятница с 8.00 до 17.30, обед с 13.00 до 14.00.

Заявления по осуществлению административных процедур принимаются в службе «одно окно» каб. 1

понедельник, вторник, четверг, пятница с 8.00 до 17.00, без обеда.
среда с 8.00 до 20.00, без обеда.
1-я и 3-я суббота месяца с 9.00 до 12.00.
Воскресенье, государственные праздники - выходной.

Телефон для справок: 8 (01774) 55-734, единый номер 142

Личный прием граждан, их представителей, представителей юридических лиц начальниками структурных подразделений Логойского райисполкома осуществляется в соответствии с утвержденным графиком

Горячая линия:

+375 (1774) 5-24-04

e-mail: priemnaya@logoysk.gov.by

80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Историко-культурное наследие

Порядок создания (реконструкции) и установки произведений монументального и монументально-декоративного искусства на территории Республики Беларусь

Решение Логойского районного исполнительного комитета от 4 сентября 2018 г. №1787 "О некоторых вопросах установки на фасадах многоквартирных жилых домов индивидуальных антенн и иных конструкций"

Комплекс пошаговых мероприятий, реализация которых позволит повысить эффективность принимаемых мер по охране археологического наследия

Памятка о проведении ремонтно-реставрационных работ на историко-культурных ценностях

Памятка для местных исполнительных и распорядительных органов при осуществлении мероприятий по приведению зданий, включенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь, в надлежащее состояние

Памятка о требованиях законодательства по охране историко-культурного наследия Республики Беларусь

Перечень административных процедур, выполняемых Министерством культуры по вопросам охраны историко-культурного наследия,

Благотворительный счет для перечисления средств для реставрации и восстановления объектов наследия

Порядок создания (реконструкции) и установки произведений монументального и монументально-декоративного искусства на территории Республики Беларусь


   

г.Лагойск, уздоўж вул.Камсамольская

Рэшткі палаца, парк

Колішні парк Тышкевічаў цяпер – парк культуры і адпачынку. Планіроўка парка была непасрэдна звязана з класіцыстычным двухпавярховым палацам, пабудаваным у 1819 г. (разбураны ў Вялікую Айчынную вайну, засталіся руіны). Парк складаецца з двух ландшафтных участкаў. Са схілу, які займаў палац, адкрываюцца 3 перспектывы: на раку, яе поймы і навакольныя ўзгоркі. На паўднёвым участку парка знаходзяцца рэшткі старажытных умацаванняў. Тут на вялікай паляне цяпер стадыён. У парку пераважаюць дрэвы мясцовых парод: ліпы, клёны, елкі.


г.Лагойск, вул.Савецкая, 9

Будынак былой палатнянай фабрыкі

Прадпрыемства было заснавана Канстанцінам Тышкевічам у 1837 годзе. Будынак, які прастаяў больш за паўтара стагоддзі, сёння яшчэ мае параўнальна добры выгляд. Ён стаіць на высокім бутавым падмурку, складзены з бруса, у плане Г-падобны. Асноўны аб'ём – аднапавярховы (26,5х16,5 м), бакавы – двухпавярховы з верандай. Франтон веранды ўбраны ліштвой. Заснаваная ў 30-я гады XIX стагоддзя, да 1850-х гадоў фабрыка налічвала 50 станкоў, на якіх штогод выраблялася ад 800 да 900 аршын папяровых і ільняных тканін на суму ад 20 да 25 тысяч рублёў серабром. Льняныя ніткі для фабрыкі закупляліся ў Мінскай губерні, а папяровыя выпісваліся з Велікабрытаніі (з Манчэстэра).

Пазней будынак фабрыкі быў аддадзены пад яўрэйскую, а затым – беларускую школу. Цяпер прыстасаваны пад жыллё.


г.Лагойск, вул.Камсамольская

Будынак былой стайні

Былая стайня, складзеная з бруса, падоўжаная (54х11 м), прамавугольная ў плане, на каменным падмурку.
З будынкаў больш позняга часу, пабудаваных ў простых формах утылітарнай архітэктуры, захавалася пабудова амаль квадратная ў плане (8х9 м), аднапавярховы, мае двускатны дах.

Выкарыстоўваецца ў якасці жылога дома.


г.Лагойск, вул. Камспмольская

Будынак былой вартоўні

Былая вартоўня родавого памесця графоў Тышкевічаў у Лагойску.
Мае прамавугольную форму, пабудавана з цэглы, атынкаваная.


г.Лагойск, вул.Камсамольская,12

Будынак былой лядоўні

З будынкаў больш позняга часу, пабудаваных таксама ў простых формах утылітарнай архітэктуры, захавалася пабудова амаль квадратная ў плане (8х9 м), аднапавярховы, мае двускатны дах.
Глыбокі падвал будынка з буту служыў лядоўняй, першы паверх – складам прадуктаў, верхні – вяндлінаў.
Вялікі гаспадарчы двор размяшчаўся ізалявана. З парадным дваром яго спалучала доўгая ліпавая алея, якая добра захавалася.


г.Лагойск, вул.Савецая, 13

Тэрыторыя былога касцёла – фамільнай крыпты

Касцёл 1806 г. праіснаваў да сярэдзіны XX стагоддзя. Ад старажытнай святыні амаль нічога не засталося. Аб ёй нагадвалі толькі сляды бутавай касцельнай агароджы, клёны і адзінокі ясень. А ля самага берага ракі Гайны – два буйныя дрэвы - ліпы ва ўзросце больш за 200 год. Ад гістарычнай крыпты захаваліся толькі шматлікія валуны і магільны помнік Канстанціну Тышкевічу.



г. Лагойск, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, урочышча Піменава гара

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, ва ўрочыўчы Піменава гара. Займае высокі мыс на беразе р. Гайна. Пляцоўка памерам 30,0х20,0 м, з усходняга боку ўмацавана валам вышынёй 2,5 м, шырынёй 6,0-7,0 м і ровам глыбінёй 2,5 м, шырынёй 4,0-5,0 м. Аб’ект вядомы з 1857 г. У 1965 г. даследаваў археолаг К. П. Шут. У культурным пласце былі знойдзены рэшткі ляпной керамікі. У 1979 г. аб’ект даследаваў археолаг М. І. Лашанкоў.
Матэрыялы даследаванняў знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН РБ.


г.Лагойск, у цэнтры горада, на правым беразе р.Гайна, у парку культуры і адпачынку

Гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча)

Знаходзіцца ў цэнтры горада, на левым беразе р. Гайна, у парку культуры і адпачынку.
Плошча 1,5 га. Умацавана кальцавым валам вышынёй да 3,0 м.


г. Лагойск, вул. Цiмчука

Брацкiя могiлкi

Размешчаны на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада па вул. Цімчука. У 1965 г. усталяваны помнік салдату на месцы брацкай магілы 1944 г., у якой пахаваны 41 воін і партызан, якія загінулі ў чэрвені 1941 г. і чэрвені-ліпені 1944 г., а таксама знаходзяцца магілы трох савецкіх воінаў, астанкі якіх былі знойдзены пры рэканструкцыі трасы Мінск-Віцебск іперазахаваны ў 2008 г.


в.Аўгустова, 0,7 км на паўночны захад ад вёскі

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 0,7 км на паўночны захад ад в. Аўгустова, на ўзвышшы. 17 насыпаў вышынёй 0,6-1,3 м, дыяметрам 4-6 м. Два курганы напалову зрыты, пашкоджаны ямамі.

в.Гасцілавічы, 3 км на поўнач ад вёскі, у лесе, урочышча Тур’я

Курганная група

Аб’ект знаходзіцца за 3 км на поўнач ад вёскі, у лесе, урочышча Тур’я. Зафіксаваны 3 курганы вышынёй 1,8-2,0м, дыяметрам 11,0-12,0 м, з раўкамі і перамычкамі. Зверху пашкоджаны неглыбокімі ямамі. Раней налічвалася 8 курганоў.


в. Косіна

Свята-Успенская царква

Пабудавана ў 1865 г., закрыта ў 1930-я гг. Да 1990-х г.г. выкарыстоўвалася як склад.
Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага драўлянага дойлідства. Храм крыжова-купальнай, сіметрычна-восевай кампазіцыі. Да выцягнутага па падоўжнай восі 8-граннага аб’ёму, накрытага шатровым дахам, з 4-х бакоў далучаны бабінец, 2 бакавыя прыдзелы і 5-гранная апсіда. Над гонтавым дахам раней узвышаўся 8-гранны барабан з шатровым верхам, а над прытворам мелася 3-ярусная званіца (не захавалася). У інтэр’еры сцены пакрыты шэра-блакітнай тынкоўкай з размалёўкай пад драўляныя панелі. Пры ўваходзе ў храм вылучаны невялікія памяшканні тамбура і бакавых клецей.


в. Косіна

Брацкая магiла

Помнік знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вескі.
Пахаваны 32 воіны, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Фёдар Гаўрылавіч Крылоў.


в.Ніўкі, на ўсход ад трасы Лагойск – Плешчаніцы, 100 м ад павароту на в.Кузевічы, у лесе

Курганны могільнік

Знаходзіцца на ўсход ад трасы Лагойск-Плешчаніцы, за 0,1 км ад павароту на в. Кузевічы, у лесе. 24 насыпы вышынёй 0,5-2 м, дыяметрам 8-12 м. Большасць мае западзіны на вяршынях.
Аб’ект вядомы з 1924 г., яго даследаваў у 1979 г. археолаг М. І. Лашанкоў.


в.Панізоўе, 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Замак, на левым беразе р.Гайна

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Замак, на левым беразе р. Гайна. Пляцоўка амаль квадратная, памерам 180,0х178,0 м, валоў і равоў няма.
Адкрыў у 1857 г. К. П. Тышкевіч. Абследавалі ў 1924 г. А. М. Ляўданскі, у 1979 г. М. І. Лашанкоў.
Культурны пласт не выяўлены. Трапляюцца абломкі ляпной, а таксама ганчарнай керамікі ХІ-ХІІ стст. Раскопкі не праводзіліся. Матэрыялы абследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН РБ.


в.Свідна, 0,5 км на ўсход ад вёскi, на правым беразе р.Гайна

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Гайна. Пляцоўка памерам 49,0х45,0 м, умацавана 3 валамі вышынёй 0,8-2,0 м і равамі глыбінёй 0,5-1,2 м.
Адкрыў у 1858 г. К. П. Тышкевіч. Абследавалі ў 1925 г. А. М. Ляўданскі, у 1979 г. М. І. Лашанкоў. Культурны пласт не выяўлены. У шурфах знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Матэрыялы абследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН РБ.


в.Слагавішча, 5 км на паўночны ўсход ад вёскі, урочышча Трэль (Равы), у лесе

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад в. Слагавішча, ва ўрочышчы Трэль (Равы), улесе. 18 насыпаў вышынёй 2,0-2,3 м, дыяметрам 4,5-14,0 м. Каля падножжа прасочваюцца раўкі глыбінёй 0,4-0,5 м. Адзін курган пашкоджаны траншэямі, асобныя насыпы – ямамі.
Аб’ект вядомы з 1924 г. У 1979 г. аб’ект даследаваў археолаг М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в.Слагавішча, 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, урочышча Татарскія могілкі

Курган

Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, урочышча Татарскія могілкі, сярод грунтовага могільніка 14-17 ст.ст. Пашкоджаны скарбашукальніцкай ямай.


в.Чырвоны Бор, 0,5 – 0,7 км на захад ад вёскi

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 0,5-0,7 км на захад ад в. Чырвоны Бор. 30 курганоў вышынёй 0,6-1,3 м, дыяметрам 5-10 м.
Аб’ект вядомы з 1865 г. У 1963 г. аб’ект даследаваў археолаг Л. Д. Побаль (раскапаў адзін курган). Пахавальны абрад – трупапалажэнне галавой на ўсход. Адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі. Матэрыялы даследаванняў знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН РБ.


в.Сілічы, 0,8 км на поўнач ад вёскі, каля шашы Мінск – Лагойск

Гарадзішча перыяду жалезнага веку

Знаходзіцца за 0,8 км на поўнач ад вёскі, каля шашы Мінск-Плешчаніцы, на мысе. Пляцоўка авальная, памерам 15,0х25,0 м, умацавана ровам глыбінёй 1,5 м., шырынёй 8,0-10,0 м. З іншых бакоў мае стромкія схілы. Вышыня над наваколлем – 40,0 м.
Вядома з 1924 г. Абследаваў у 1979 г. М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в. Амнішава, 0,7 км на поўдзень ад вёскі, за ручаём, каля сучасных могілак

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 0,7 км на поўдзень ад в. Амнішава. 30 насыпаў вышынёй 0,8-1,2 м, дыяметрам 5-7 м.
Аб’ект даследаваў у 1978 г. археолаг Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.


в.Вейна, 1,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля сучасных могiлак

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна. 41 насып вышынёй 1,0-2,5 м, дыяметрам 6,0-10,0 м. Амаль усе пашкоджаны шукальнікамі скарбаў.
У 1970 г. у разбураным аб’екце быў знойдзены касцяк, пры якім была жалезная сякера ХІ ст.
Даследаваў у 1978 г. Г.В. Штыхаў, раскапаны 2 насыпы. У адным былі рэшткі трупапалажэння, у другім – 2 пахаванні па абраду трупаспалення і трупапалажэння. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Дзяржаўным музеі РБ.


в.Васількоўка, 1 км на захад ад вёскі, у лесе, 1,5 км на захад ад вёскi

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2

Знаходзіцца
1) за 1 км ад в. Васількоўка, у лесе. Менш за 20 курганоў вышынёй 1,1-2,5 м і дыяметрам 8,0-12,0 м. Раскапаны 2 курганы. Многія пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі.
2) 1,5 км на захад ад вёскі, у лесе. 37 насыпаў вышынёй 1,2-3,1 м, дыяметрам 8-15 м.
Добра захаваліся.
1) Адкрыў і даследаваў у 1962 г. А. Р. Мітрафанаў, абследаваў у 1976 г. М. І. Лашанкоў. Раскапаны 2 насыпы. У першым прасочваюцца пахаванні па абраду трупаспалення, якія былі размешчаны 5-ю ярусамі. Пахавальны інвентар адсутнічаў. У другім кургане 2 пахаванні па абраду трупаспалення, адно знаходзілася ў цэнтры насыпу. Знойдзены невялікі гаршчок конусападобнай формы. Матэрыялы захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН РБ.
2) Адкрыў і даследаваў у 1976 г. М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в. Васількоўка, 1,5 км на паўднёвы ўсход, ур. Замак

Гарадзішча. Ранні жалезны век

Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Васількоўка, урочышча Замак (Тартак), на канцы доўгага мыса, з аднаго боку адмежаванага безназоўным ручаём, з іншых – поймай р. Цна. Пляцоўка амаль круглая, дыяметрам 57,0-59,0 м, пукатая ў цэнтры, мае паніжэнне ў бок валоў на 0,5-0,6 м. Умацавана 2 кальцавымі валамі і ровам. Унутраны вал насыпаны на краі пляцоўкі, вонкавы – на схіле. Шырыня валоў каля асновы – 7-10 м, глыбіня рова – 1,5 м, шырыня – 9-10 м.
Даследаваў у 1964-1967 гг. А. Р. Мітрафанаў. Выяўлены рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў слупавой канструкцыі. Агнішчы ў выглядзе пласта пяску, абкладзенага валікам гліны ці камянямі.
Знойдзены фрагменты штрыхаванага і гладкасценнага посуду, рабрыстыя, слоікавыя, слабапрафіляваныя гаршчкі, жалезныя сярпы, абломак сякеры і інш. Матэрыялы даследаванняў знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі РБ.


в. Астрошыцы, на вясковых могілках

Брацкая магiла

Помнік знаходзіцца на вясковых могілках.
Пахаваны 16 воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Аляксей Міхайлавіч Наскоў.


в.Бяларучы, у цэнтры вёскi, урочышча Гарадзiшча

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Бяларучы, каля магазіна, на ўзвышшы, урочышча Гарадзішча.
Пляцоўка пашкоджана акопамі траншэямі ІІ сусветнай вайны. Вядома з канца 19 ст. Даследавалі ў 1897 г. Г. Г. Ігнацьеў, у 1964 г. Ю. І. Драгун., у 1979 г. М. І. Лашанкоў. У траншэях і шурфах сабрана кераміка эпохі Кіеўскай Русі. Матэрыялы даследаванняў знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН РБ.


в.Мачаны, 1,5 км на поўдзень ад вёскі, урочышча Замчышча, у лесе

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі, урочышча Замчышча, у лесе. Пляцоўка прамавугольная, памерам 57,0х26,0 м, умацавана 2 валамі вышынёй 2,0 м і равамі глыбінёй 1 м.
Вядома з 1923 г. Абследаваў ў 1964 г. Ю. І. Драгун. У культурным пласце 0,4 м знойдзены рэшткі штрыхаванай, глянцаванай і гладкасценнай керамікі. Матэрыялы абследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН РБ.


в.Прудзішча, 2 км на поўдзень ад вёскі, уздоўж дарогі на в.Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча, ва ўрочышчы Рудзькоўшчына. 54 насыпы вышынёй 0,5-2,3 м, дыяметрам 10-12 м. Большасць курганоў мае западзіны на вяршынях.
Аб’ект адкрыў і даследаваў у 1979 г. археолаг М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в.Сухая Гара, 1,3 км на ўсход ад вёскі, 50 м злева ад дарогі ў в.Прудзішча

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 1,3 км на ўсход ад в. Сухая Гара. Каля 100 курганоў вышынёй 2 м, дыяметрам 8-10 м. Насыпы абкладзены камянямі, зараслі лесам.
Аб’ект вядомы з 1924 г. У 1928 г. аб’ект даследаваў археолаг А. Дз. Каваленя, у 1979 г. М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в.Новае Гарадзішча, 0,5 км на поўдзень ад вёскі, урочышча Замак

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Новае Гарадзішча, урочышча Замак.
Размешчана гарадзішча ранняга жалезнага веку і прымыкаючыя да яго сярэднявечныя селішчы. Ва ўмацаванай частцы размешчаны сучасныя могілкі, а адкрытае пасяленне папсавана кар’ерам.


в.Глебаўшчына, 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, урочышча Замак

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, урочышча Замак. Размешчана на ўзвышшы, вышынёй 10 м над наваколлем. Пляцоўка плошчай 0,15 га ўмацавана 2 валамі вышынёй 1,2-2,0 м.
Адкрыў і абследаваў у 1979 г. М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.

в.Далькавічы, 0,7 км на поўнач ад вёскі, у лесе

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 0,7 км на поўнач ад в. Далькавічы. 81 насып вышынёй 0,8-3,0 м, дыяметрам 3-8 м, курганы моцна зараслі лесам.
Аб’ект адкрыў і даследаваў у 1979 г. археолаг М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в.Тарасіно, 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, на высокім узгорку, 0,2 км на захад ад вёскі, на высокім мысе, у лесе

Гарадзішча-1 і гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца
1) за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, на высокім узгорку. Пляцоўка прамавугольная, з закругленымі вугламі, з усіх бакоў умацавана валамі вышынёй 2,0 м і ровам глыбінёй 1,5 м. У паўднёва-заходняй частцы прасочаны праход шырынёй каля 2 м.
2) 0,2 км на захад ад вёскі, на высокім мысе, у лесе. Пляцоўка прамавугольная, з закругленымі вугламі, умацавана кальцавым валам вышынёй 2,0 м і ровам глыбінёй 1,0 м.
Аб’ект-1 адкрыты ў 1964 г. А. Р. Мітрафанавым, абследаваны ў 1976 г. М. І. Лашанковым. У раскопе плошчай 6,0х6,0 м і шурфе культурны пласт 0,4-0,9 м. Адносіцца да ранняга жалезнага веку. Аб’ект-2 адкрыты і абследаваны ў 1976 г. М. І. Лашанковым. Раскопкі не праводзіліся.


в.Зацэнне, па берагах р.Цна, на поўнач ад моста, каля аўтамабільнай дарогі Плешчаніцы - Зембін

Стаянка перыяду неаліту

Знаходзіцца па берагах р. Цна, на поўнач ад моста, каля аўтамабільнай дарогі Плешчаніцы-Зембін. Памер – 40,0х80,0
Выяўлена ў 1966 г. С. Шубарам, даследавана М. М. Чарняўскім у 1966-1967 гг. У культурным пласце знойдзены рэшткі драўляных жардзяных канструкцый, крамянёвыя і касцяныя прылады працы, скрабкі, разцы, касцяныя верацёнападобныя наканечнікі стрэл, абломкі ляпных вострадонных гаршчкоў, матыкі. Пры выпрастанні рэчышча Цны знойдзены абломак чоўна-даўбёнкі. Асноўная частка знаходак адносіцца да ранняга неаліту (сяр. 4 ст. да н. э). На ўсходнім краі стаянкі трапляюцца матэрыялы сосніцкай культуры бронзавага веку. Матэрыялы раскопак знаходзяцца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі.


в.Камена, 0,3 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р.Каменка

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца за 0,3 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Каменка, у лесе. Размешчана на яйкападобнай пляцоўцы памерам 20х43 м. З трох бакоў умацавана валамі вышынёй 1,0 м і ровам глыбінёй 2,5 м, якія найбольш прыкметныя ў паўночна-ўсходняй частцы. У траншэях часоў Вялікай Айчыннай вайны прасочваецца культурны пласт.
Адкрыў і абследаваў у 1976 г. М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.

в.Камена, побач з гарадзішчам, каля падножжа мыса, 0,1 км ад будынка сельсавета, каля дарогі да селішча-1

Сярэдневяковае селішча-1, сярэдневяковае селішча-2

Знаходзіцца: 1) побач з гарадзішчам, каля падножжа мыса; адносіцца да позняга феадалізму. 2) 0,1 км ад будынка сельсавета, каля дарогі на селішча-1, адносіцца да позняга феадалізму.
Аб’ект-1 адкрыты і абследаваны ў 1976 г. М. І. Лашанковым. У культурным пласце знойдзена ганчарная кераміка.
Аб’ект-2 адкрыты і абследаваны ў 1976 г. М. І. Лашанковым. У культурным пласце знойдзена ганчарная кераміка.

в.Мокрадзь, 3 км на поўдзень ад вёскі

Гарадзішча

Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад вёскі, у лесе каля балота. Пляцоўка памерам 30,0х20,0 м. Земляныя ўмацаванні адсутнічаюць.
Аб’ект вядомы з 1924 г. У 1979 г. аб’ект даследаваў археолаг М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в.Селішча, 0,3 км на ўсход ад вёскі

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 0,3 км на ўсход ад в. Селішча. 132 насыпы вышынёй каля 2 м, дыяметрам 8-11 м, многія з іх абкладзены камянямі. Добра захаваліся, зараслі лесам, большасць мае западзіны на вяршынях.
Аб’ект адкрыў і даследаваў у 1979 г. археолаг М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в.Сярэдняе, 1,5 км ад вёскі, па баках дарогі на в.Селішча, у лесе, 300 м на ўсход ад могільніка-1, у лесе

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2

Знаходзіцца
1) за 1,5 км ад в. Сярэдняе, па баках дарогі на в. Селішча, у лесе. Больш за 40 курганоў вышынёй 0,5-3,5 м і дыяметрам 8,0-15,0 м.
2) 300 м на ўсход ад могільніка-1, улесе. Больш за 70 насыпаў вышынёй каля 3,5 м, дыяметрам да 15 м. Добра захаваліся.
Аб’ект адкрыты ў 2004 г.


в.Каменская Слабада, 1,5 км на захад ад вёскі, на ўзгорку ў лесе, 3 км на захад ад вёскі, на ўзгорку ў лесе

Гарадзішча-1 і гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца
1) 1,5 км на захад ад вёскі Каменская Слабада, на ўзгорку ў лесе Пляцоўка авальная, умацавана кальцавым валам вышынёй 0,5-1,0 м і ровам глыбінёй 0,8 м.
У паўднёва-заходняй і паўночна-ўсходняй частцы прасочаны праходы шырынёй каля 2 м.
2) 3 км на захад ад вёскі, на ўзгорку ў лесе. З паўночнага ўсходу і паўднёвага захаду ўмацавана 2 валамі і равамі, з усходу і захаду абмежавана стромкім схілам узвышша.
Паміж валамі і равамі прасочваецца праход.
Аб’ект-1 адкрыты і абследаваны ў 1976 г. М. І. Лашанковым. Раскопкі не праводзіліся.
Аб’ект-2 адкрыты і абследаваны ў 1976 г. М. І. Лашанковым. Раскопкі не праводзіліся.


в.Карпілаўка

Фрагменты былой сядзібы Ядвігіна Ш.:
фрагменты парку, рэшткі саду, крыніца,водная сістэма

На дадзены момант ад сядзібы захаваліся толькі фрагменты парку, рэшткі саду (у асноўнымяблыні), крыніца і водная сістэма.
Мясціны звязаны з жыццём і дзейнасцю беларускага пісьменніка пачатку ХХ ст. Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага).
Карпілаўка – даўняя ўласнасць Лявіцкіх. Да 1832 г. яна належала Тэклі Лявіцкай. Гэта быў невялікі фальварак з адным селянінам-парабкам. У 1832 г. Карпілаўку адкупіў у Тэклі дзед Ядвігіна Ш. – Франц Лявіцкі. У яго было 4 сыны: Міхал, Юры, Іосіф, Ян (бацька Ядвігіна Ш., н. 27.09.1818 г.) і дачка Анэля. Нейкі час гаспадарыў у Карпілаўцы Іван Пятроў Лявіцкі, пасля чаго ўладальнікам яе стаў бацька Ядвігіна Ш. – адстаўны паручнік Іван Лявіцкі.
Антону Лявіцкаму (Ядвігіну Ш.) было каля 10 гадоў, калі сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Карпілаўку. У параўнанні з папярэднімі іесцамі жыхарства гэта сядзіба была вельмі малой, але мясціны былі надзвычай маляўнічыя. З усіх бакоў сядзібу атуляў лес, у нізіне бруілася ручаіна. З поўначя знаходзілася вялікая гара, на якой рос магутны дуб-дзядуля. Пры сядзібе тут быў луг з азярцом.


в.Крамянец, 0,6 км на поўнач ад вёскі

Камень-следавік перыяду бронзавага веку

Памерам 1,1х0,8 м, аб’ект пакланення і ахвярапрынашэння.
Аб’ект даследаваў Э. М. Зайкоўскі.


в.Малыя Бесяды

Фрагменты парку ”Малыя Бесяды“:
фрагменты парку, вадаём, алея лістоўніцы

На дадзены момант ад парку захаваліся некаторыя яго фрагменты, вадаём і алея лістоўніцы.


в.Рацькавічы, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в.Рудня

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 2 км на паўночны захад ад в. Рацькавічы. 35 насыпаў вышынёй 0,5-1,8 м, дыяметрам 6-13 м.
Аб’ект вядомы з 1924 г. У 1979 г. аб’ект даследаваў археолаг М. І. Лашанкоў. Раскопкі неправодзіліся.


в.Трусавічы

Фрагменты былой сядзібы ”Трусавічы“:
фрагменты парку, вадаёмы, рэшткі лядоўні

На дадзены момант ад сядзібы захаваліся толькі фрагменты парку, рэшткі лядоўні, вадаёмы.


в.Харужанцы, 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 1,5 км на ўсход ад в. Харужанцы, на дугападобнай гардзе, у лесе. 65 насыпаў вышынёй 0,4-2,0 м, дыяметрам 3-10 м. Усе абкладзены камянямі. Значная частка курганоў на вяршынях мае западзіны глыбінёй да 0,25 м. Адзін насып раскапаны на глыбіню 2 м.
Адкрыў і абследаваў у 1979 г. М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.


в.Кузевічы, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, урочышча Замак

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, урочышча Замак, на ўзвышшы, за 0,3 км ад левага берага р. Гайна. Пляцоўка авальная, памерам 54,0х30,0 м, умацавана 2 валамі і равамі (вышыня валоў 2,3 м, глыбіня – 1 м).
Адкрыў у 1857 г. К. П. Тышкевіч, абследавалі ў 1963 г. Л. Д. Побаль, у 1979 г. М. І. Лашанкоў. Знойдзена ляпная кераміка ранняга жалезнага веку. Раскопкі не праводзіліся. Матэрыялы абследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН РБ.


в.Кузевічы, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі

Курган

Адзіночны курган знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі. Добра захаваўся.
Раскопкі не праводзіліся.

в. Пасадзец

Памятнае месца – радзiма Змiтрака Бядулi

У вёсцы Пасадзец нарадзіўся беларускі пісьменнік 1-й паловы ХХ ст. Змітрок Бядуля. Зараз яго імя носіць школа ў гэтай вёсцы, пра што сведчыць усталяваная на будынку школы мемарыяльная дошка, а ў музеі школы – бюст пісьменніка работы скульптара З. Азгура.
Пасадзец – вёска ў Зарэчанскім сельсавеце, дзе ў 1886 г. нарадзіўся беларускі пісьменнік З. Бядуля, член літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”, аўтар рамантычнай аповесці “Салавей”, аўтабіяграфічных аповесцей “Набліжэнне”, “У дрымучых лясах” і інш.


г.п.Плешчаніцы, 3 км на поўдзень ад пасёлка, на правым беразе р.Цiмошанка

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад пасёлка, у лесе, на правым беразе р. Цімошчанка. 29 насыпаў вышынёй каля 2,5 м, дыяметрам каля 20 м. Западзіны на вяршынях многіх курганоў, асобныя насыпы пашкоджаны норамі.
Аб’ект адкрыў і даследаваў у 1979 г. археолаг М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.

2 copy copy copy copy copy
г.Лагойск, ва ўрочышчы Замкавая Гара, 1 км на паўночны захад ад горада, на ўзвышшы

Лагойскае гарадзішча

Знаходзіцца ва ўрочышчы Замкавая Гара, 1 км на паўночны захад ад горада, на ўзвышшы. Аб’ект вядомы з 1858 г. У 1915 г. даследаваў археолаг М.В.Шавельскі. Былі знойдзены рэшткі ляпнога посуду, шлакі, рэшткі глінабітных печаў-домніц. У 1979 г. аб’ект даследаваў археолаг М.І.Лашанкоў. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.


в.Казінец, 1 км на ўсход ад вёскі, у лесе;
0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе

Гарадзішча-1, гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку

Знаходзіцца
1) за 1 км на ўсход ад вёскі Малы Казінец, у лесе; пляцоўка яйкападобная, з трох бакоў умацавана 2 валамі і 3 равамі (з поўначы і захаду энвеліраваны), з паўднёвага боку – стромкі схіл. Глыбіня першага ад пляцоўкі – 1,8 м, другога – 1 м, трэцяга – 0,5 м. Вышыня ўнутранага вала – 1,2 м, вонкавага – 1 м.
2) 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе.
Аб’ект-1 адкрыты і абследаваны ў 1976 г. М. І. Лашанковым. Раскопкі не праводзіліся. Аб’ект-2 адкрыты і абследаваны ў 1976 г. М. І. Лашанковым. Раскопкі не праводзіліся.


в. Малы Казінец, 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 0,4 км на паўночны ўсход ад в. Малы Казінец, у лесе. 33 насыпы вышынёй 0,5-2,5 м, дыяметрам 2-9 м, адзін курган прамавугольны, памерам 4,0х6,0 м. Аб’ект адкрыў і даследаваў у 1979 г. археолаг М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.

1 copy copy copy copy copy copy copy

в.Крамянец

Традыцыя шанаваня Святога каменя


5 км ад павароту на 54-м км шашы Мінск – Віцебск

Мемарыяльны комплекс “Хатынь”

Официальный сайт

Мемарыял займае плошчу 32 га. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі з асобных фрагментаў. У цэнтры ўзвышаецца скульптура нескароннага чалавека (вышыня 6 м) з мёртвым хлопчыкам на руках. Побач гранітныя пліты, па форме нагадваюць дах гумна, у якім фашысты зажыва спалілі жыхароў вёскі. Побач са скульптурай на брацкай магіле – Вянок памяці з белага мармуру. На ім зварот загінуўшых жыхароў вёскі Хатынь: “Людзі добрыя, помніце …”.


79-ы км шашы Мінск – Віцебск

Мемарыяльны комплекс “Дальва”

Комплекс адкрыты ў 1975 г. Вышыня скульптуры 4 м, бэлек – 6,5 м; Сцяна Памяці мае памеры 16х1,5 м, надмагільная пліта – 1,5х2,5х0,4 м. Кампазіцыя мемарыяла складаецца з элементаў, свабодна размешчаных на прасторы. Каля дарогі ўстаноўлены камень-валун, на якім высечаны надпіс “Да 19 чэрвеня 1944 г. тут была вёска Дальва. За 10 дзён да вызвалення гітлераўцы жывымі спалілі яе жыхароў”. Непаделёку на нізкім пастаменце ўзвышаецца цэнтральная скульптура жанчыня, якая застыла ў смутку. Да яе прыхінуўся, абхапіўшы рукамі, хлопчык. За скульптурай уздыбленыя абгарэлыя бэлькі – сімвал спаленага дома; справа – 16-мятровая Сцяна Памяці з імёнамі загінуўшых і надмогільная пліта. Па ўсёй даўжыні сцяны надпіс “Людзі, схіліце галовы перад памяццю жыхароў вёскі Дальва, бязвінна загубленых 19 чэрвеня 1944 г.” На месцы былых пяці вясковых хат з дванаццаці спаленых устаноўлены з шэрага бетону сімвалічныя вянцы зрубаў”. Перад гэтымі зрубамі пры ўваходзе ў хаты на прыступках пакладзены сімвалічныя знакі – рэльефы з сілуміну: дзіцячая лялька, збанок, скрыпка, клубок нітак. Гэтыя рэчы як бы нагадваюць, што тут жылі людзі, у якіх з безчалавечнай жорсткасцю адабралі жыццё. Дарожкі пасыпаны шэрай галькай, што ў кантрасце з зеленню газонаў стварае ўражанне выпаленай зямлі.

Последнее изменение 23.12.2021