Кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта:
Папучэева
Жанна Валер'еўна
тэл.55-5-34
Прыём грамадзян: пятая серада месяца з 8.00 да 13.00
Курыруе пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, кіруе дзейнасцю ўпраўлення справамі райвыканкама.
Курыруе дзейнасць:
- аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
- сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
- групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама;
- натарыяльнай канторы Лагойскага раёна.
Ажыццяўляе кантроль:
- за арганізацыяй працы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі па заяўным прынцыпе «адно акно»;
- за выкананнем правяраемымі суб'ектамі заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў.
Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату», узаемадзеянне райвыканкама з вышэйстаячымі органамі ўпраўлення і іншымі арганізацыямі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення справамі райвыканкама.